Інфармацыйны бюлетэнь 02 (2024)

Навіны

  • 1 лютага ў Інстытуце археалогіі і этнаграфіі Польскай Акадэміі навук у Варшаве адбылася лекцыя др. Альфрэда Твардзецкага «Роля Ольвіі Пантыйскай у гоцкім і гунскім перыядах. Першыя вынікі польскіх раскопак» («Rola Olbii Pontyjskiej w okresie gockim i huńskim. Pierwsze wnioski z polskich wykopalisk»). Даклад выклікаў вялікую дыскусію.
  • У сярэдзіне лютага ў мястэчку Свідніца (Ніжняя Сілезія) пад час рамонтных работ па рэканструкцыі вуліцы Крашавіцкай былі знойдзены дзве амфары лужыцкай культуры, якія датуются каля 750–650 гг. да н.э. Верагодна, яны паходзяць з пахавання. Знаходка была зроблена на терыторыі магільніка лужыцкай культуры, які быў выяўлены ў сярэдзіне XIX ст. і толькі часткова даследаваны ў пачатку ХХ ст.
  • 15 лютага ў Рэгіянальны музей у Радомску (Лодзьскае ваяводства), былі перададзены рэчы – элементы ўзбраення пшеворскай культуры, якія былі знойдзены скарбашукальнікамі пад час здымак праграмы „Шукальнікі гісторыі”. Дэталі і фота знаходак – па спасылцы.
  • У першай палове лютага, пад час будаўніцтва Хелмскай (Люблінскай) аб’язной дарогі выяўлена пахаванне, якое звязваецца з неалітычнай культурай шарападобных амфар і датуецца 2500–2000 гг. да н.э. Сярод знаходак – шкілет пахаванага дзіцяці і шкілеты сельскагаспадарчых жывёлаў. Апрача таго, у вёсцы Срэбжышча было знойдзена больш за дзесятак жытлаў і некалькі слупавых канструкцый, якія датуться 700-400 роками до н.е.
  • У лютым у Слубіцкім павеце (Любушскае ваяводства), на месцы, вядомым як Рысье поле, сябры таварыства „Drossen Lubuskie”, пры дапамозе металашукальнікаў (іх дзейнасць была магчымая на падставе афіцыйнага дазвола, які быў выдададзены афіцэрам з Аховы гістарычнай спадчыны Любушскага ваяводства) знайшлі разараны скарб прадметаў эпохі бронзы. Скарб складаўся з трох сярпоў, дзвюх сякер, чатырох бранзалетаў (тры з якіх арнаментаваныя), шасці кольцаў, двух фрагментаў стрыжняў і фрагмента бронзавай шпількі. Дэтальней пра знаходку і яе фота – па спасылцы.

Анонсы канференцый і семінараў

  • Калегі з Жешуўскага ўніверсітэта і Лейбніц-Інстытута гісторіі і культуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Лейпцыгу (GWZO) арганізуюць цыкл анлайн-семінараў з удзелам вядучых навукоўцаў з Еўропы і ЗША, присвечаных краінам так званай Візантыйскай садружнасці ў сярэднявеччы пад назваю «Алфавіт еўрапейскай спадчыны. Археалогія Візантыйскай Садружнасці» («ABC of European Heritage. Archaeology of the Byzantine Commonwealth»). Гэтая ініцыятыва з’яўляецца часткаю праэкта „Ex oriente lux – мадэрнізацыя і інтэрнацыяналізацыя даследаванняў усходняй Польшчы”, які фінансуецца са сродкаў Міністэрства навукі і вышэшай адукацыі (№ NdS/543907/2021/202) і бюджэту GWZO. Першы семінар адбыўся 26–29 лютага, наступныя плануюцца 13–16 мая і 10–13 чэрвеня 2024 р. На старонцы нашай Лабараторыі ў Фэйсбуку мы паведамім пра дэталі удзелу ў семінары ў якасці слухачоў.
  • 6 сакавіка на Факультэце археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца паседжанне Семінара па археалогіі Цэнтральнай Еўропы ў I тыс. да н.э. «Sideros». Сярод іншых плануецца даклад прафесара, др. хаб. Марціна Ігначака на тэму «Крэпасці Украіны. Вывучэнне сістэмы «скіфскіх» гарадзішчаў ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Падолля».
  • 8 сакавіка Цэнтр сярэднявечнай археалогіі краін Балтыі Інстытута археалогіі і этнаграфіі Польскай акадэміі навук запрашае на анлайн-канферэнцыю „Стан і патрэбы даследавання рамеснай вытворчасці ў сярэднія вякі і новы час” („Stan i potrzeby badań nad wytwórczością rzemieślniczą w średniowieczu i nowożytności”). З праграмаю канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
  • 18-22 сакавіка на Факультэце археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца Пятая навуковая канферэнцыя «Мінулае мае будучыню». У рамках канферэнцыі запланавана работа сесіі «Археалогія і нумізматыка Усходняй Еўропы. Міжрэгіянальныя кантакты ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе ў І тысячагоддзі н.э.», якую арганізуе нашая Лабараторыя. Праграму канферэнцыі можна пабачыць па спасылцы, дзе неўзабаве таксама будуць апублікаваны тэзісы дакладаў, а таксама іншыя арганізацыйныя дэталі.
  • 23-25 красавіка ў Варшаве адбудзецца Чацвертая Еўрапейская канферэнцыя “Europa Postmedievalis”. Тэмаю сёлетняй канферэнцыі будзе кераміка і яе роля ў глабалізацыі ў сучасны перыяд. Прыём тэзісаў дакладаў завершаны, але яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца і ўзяць удзел у канферэнцыі ў якасці госця (спасылка).
  • Інстытут археалогіі і этнаграфіі Польскай акадэміі навук запрашае магістраў і аспірантаў прыняць удзел у канферэнцыі «Remembrance, Religion and Secularity in Central and Eastern Europe and beyond» («Памяць, рэлігія і секулярызм у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе і за яе межамі»), якая адбудзецца ў Варшаве 13-15 чэрвеня 2024 г. Падрабязнасці па спасылцы.
  • Факультэт Археалогіі Варшаўскага Ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў Чацвёртай навуковай канферэнцыі «Chrysomallos. Польскія археолагі на Чорным моры і Каўказе». Мерапрыемства адбудзецца 11 і 12 красавіка 2024 г. у будынку Факультэта Археалогіі. Канферэнцыя плануецца цалкам у гібрыдным фармаце. Заяўкі (назва дакладу, месца працы і пасада/званне аўтара(ў), кантактныя дадзеныя, кароткая анатацыя) трэба дасылаць на chrysomallos@gmail.com да 31 сакавіка 2024 г.

Выставы

  • 8 лютага ў Замкавым музеі ў Сандаміры (Muzeum Zamkowe w Sandomierzu) адкрылася часовая выстава «Крошкі антычнасці – рымскія імпарты на польскіх землях» («Okruchy Antyku – importy rzymskie na ziemiach polskich»). Выстава, якая будзе працаваць да 15 мая 2024 г., уключае артэфакты з музейных археалагічных калекцый з Кракава, Лодзі, Любліна, Уроцлава, Познані, Сталёвай Волі і Сандаміра. Разам на выставе прадстаўлена некалькі соцень артэфактаў, сярод якіх: пасудзіны terra sigillata, рымскія мячы, бронзавыя і срэбраныя ўпрыгажэнні, бурштынавыя і шкляныя каралі, статуя Вакха, рэліквіі з княскіх пахаванняў у Гебултаве і Сандаміры-Кракоўцы, а таксама шмат іншых артэфактаў.
  • 10 лютага ў музеі горада Гдыні адкрылася часовая выстава «Odkryj w Gdyni nieoczywiste. Pradzieje» («Адкрыйце для сябе невідавочнае ў Гдыні. Перадгісторыя»). Гэтая выстава з’яўляецца апаяданнем пра найстарыжытнейшую гісторыю сучаснай Гдыні, на якой наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца са знаходкамі позняй бронзы і ранняга жалезнага веку. Выстава будзе працаваць да 31 снежня 2024 г.
  • 13 лютага ў Нацыянальным музеі ва Ўроцлаве адкрылася выстава «Ад дэнарыя да злотага», якая прысвечана гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Польшчы. Наведвальнікі пабачаць сярэднявечныя манеты (дэнарыі, звязаныя з Баляславам Храбрым і Баляславам Крываустым), паўгрошы Ягелонаў, срэбраныя манеты Кароны, Літвы і Гданьска, залатыя дукаты, манеты Лістападаўскага паўстання, разменныя манеты Другой Рэчы Паспалітай і Польскай Народнай Рэспублікі, а таксама ўзоры манет міжваеннага перыяду. Усе экспанаты паходзяць з Нацыянальнага музея ва Ўроцлаве. Выстава адкрыта для наведвання да 1 верасня 2024 г.

Публікації

  • У выдавецтве Brepols апублікавана манаграфія дэкана Факультета археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, прафесара, др. хаб. Барташа Контнага «The Archaeology of War. Studies on Weapons of Barbarian Europe in the Roman and Migration Period» («Археалогія вайны. Даследаванні зброі варварскай Еўропы ў рымскі час і эпоху Вялікага перасялення народаў»). Кніга з’яўляецца дапаўненнем і пашыраным перакладам польскага выдання „Archeologia wojny. Studia nad uzbrojeniem barbarzyńskiej Europy okresu wpływów rzymskich i wędrówek ludów” (Oświęcim: Napoleon V, 2019). Электронную версію новай кнігі можна спампаваць па спасылцы.
  • Выйшаў з друку чарговы, 25-ы том „Wratislavia Antiqua”, у якім апублікавана доктарская дэсертацыя Агаты Мацёнчык „Расліны ў пахавальных цырымоніях у Польшчы і Еўропе на поўнач ад Альп (13-18 стагоддзі)” («Plants in Funeral Ceremonies in Poland and Europe North of the Alps (13th-18th Centuries)»). Кнігу можна спампаваць па спасылцы.
  • 29 лютага на Факультэце гісторыі і археалогіі Ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне адбылася прэзентацыя калектыўнай манаграфіі Bartecki B., Hyrchała A., Myzgin K. (eds), The Cichobórz Hoard. Studies on the Deposit of Roman Denarii and Their Imitations / Skarb z Cichobórza. Studia nad depozytem rzymskich denarów oraz ich naśladownictw (Hrubieszów: Muzeum im. ks. Stanisława Staszica w Hrubieszowie, 2023, 511 pp.). Манаграфія з’яўляецца падсумаваннем двугадовага інтэрдысцыплінарнага праэкта па даследаванню ўнікальнага, аднаго з найвялікшых ў гісторыі Польшчы, скарба рымскіх манет (1776 экз.). Скарб быў выпадкова знойдзены фермерам Марыюшам Дылям пад час палявых работ і ў сакавіку 2020 г. передадзены ў Музей імя кс. Ст. Сташыца ў Грубешове. На месцы знаходкі былі праведзены археалагічныя работы, пад час якіх былі выяўлены дадатковыя манеты, а таксама іншыя знаходкі. Электронную версію кнігі можна спампаваць тут.

In memoriam